Надеюсь за мову не забанят, предлагаю игру , отгадать оригинал, подсказка , был у меня календарь с одним из куплетов на другом языке , думаю строки довольно известны ..
Каб як анёл я мог гаварыць,
Парадай кожнаму шлях асвяціць,
Ды каб любові ў сэрцы не меў —
Я быў бы як звон, што пуста звінеў,
Як тая крыніца, што ўшчэнт перасохла,
Як згаснулы свет, нібы цемра аглохла.
Дзе шчырасць пануе і ласка гарыць —
Там шчасце гняздзечка пачне сабе віць.
Любоў на адвагу вялікую здатна,
Чужую ношу нясе далікатна,
Да першага кроку гатова яна.
Умее прабачыць, пачуць да святла,
Зазірнуць за кулісы, дзе сэрца баліць,
Вачыма міласэрнасці свет гэты любіць.
Дзе любоў жыве, дзе яна гарыць —
Там вартае жыццё пачынае віць.
Надзея ў душы не згасае ніколі,
Адчынены дзверы для добрай волі,
І камень праточыць кропля цярпення.
Ад гучных слоў не застанецца следу,
Ліш добрае сэрца святкуе перамогу,
Бо вернасць заўсёды знойдзе дарогу.